З прыгожай нагоды Святога Васілія, "старога" Новага года адбылося сумеснае мерапрыемства Любкау́шчынскай сельскай бібліятэкі і Навасвержанскага дома культуры. З Каляднай святочнай праграмай народны ансамбль народнай песні "Коласавы землякі" завітаў у Любкаўшчынскі дом культуры, дзе бібліятэкар Пявец Святлана Канстанцінаўна зладзіла цудоўную сустрэчу са сваімі чытачамі пенсійнага у́зросту. Шчырыя віншаванні, народныя песні, адкрытыя сэрцы - вось што яднае людзей і надае веру і надзею на добрае.
15.01.2026